Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь павялічвае тарыфы на транзыт расейскай нафты ў Эўропу


Валер Каліноўскі, Прага Міністэрства эканомікі Беларусі зь 15 лютага падвышае больш чым на 30 працэнтаў тарыфы на транзыт расейскай нафты праз беларускую тэрыторыю. Адпаведнае рашэньне датаванае 31 студзеня.

Мінэканомікі падкрэсьлівае, што новыя тарыфы прынятыя "з разьліку сярэдняга ўдзельнага тарыфу на транспартаваньне нафты па па тэрыторыі Расеі – 0,6 даляра ЗША за 1 тону на 100 км маршруту".

Транспартаваньне тоны нафты праз Беларусь па паўночным участку нафтаправода “Дружба” цяпер будзе каштаваць расейскім кампаніям 3,5 даляра, па паўднёвым участку – 1,5 даляра.

Нягледзячы на падвышэньне, тарыфы на транзыт нафты празь Беларусь застаюцца меншымі, чым кошт транспартаваньня нафты праз Польшчу, Украіну, Славаччыну.

Апошні раз тарыфы на транзыт расейскай нафты празь Беларусь пераглядаліся ў 1996 годзе. За гэты час кошт транзытных паслугаў вырас. Празь Беларусь штогод транспартуецца каля 80 – 90 мільёнаў тон расейскай нафты.

Расейскі міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Герман Грэф у адказ на рашэньне беларускага ўраду заявіў, што Беларусь можа павысіць тарыфы на транзыт нафты толькі шляхам заключэньня двухбаковага пагадненьня з Расеяй.

Паводле яго словаў, цяпер расейскі бок вывучае прапанаваныя Беларусьсю стаўкі тарыфаў на транзыт нафты, а кампанія "Транснефть" праводзіць адпаведныя разьлікі.

"Калі гэтыя стаўкі ўкладуцца ў межы існуючай індэксацыі тарыфаў, то я лічу гэта прымальным", – сказаў Г.Грэф. Пры гэтым ён зазначыў, што калі беларускі бок своечасова паведаміць Расіі і будуць праведзены двухбаковыя перамовы, то зьмена тарыфаў на транзыт нафты "цалкам магчымая".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG