Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злотнікаў: “Расея будуе нафтаправод ў абыход Беларусі дзеля страхоўкі”


Ганна Соўсь, Менск Будаўніцтва расейскай кампаніяй “Транснафта” нафтаправоду ў абыход Беларусі — гэта спосаб націснуць на Беларусь і зьнізіць тарыфы на перапампоўваньне расейскай нафты празь беларускую тэрыторыю. Гэтак лічыць эканаміст Леанід Злотнікаў.

Злотнікаў: “Расея гэта робіць дзеля страхоўкі. Калі Беларусь альбо Польшча будуць патрабаваць павялічыць тарыфы на перапампоўваньне й Расея палічыць, што гэта занадта, то яна перакіне сваю нафту праз Балтыку. Гэта страховачны варыянт, і Беларусь можа мець свае прыбыткі, як яна і мела, калі будзе прытрымлівацца гэтых правілаў гульні, калі павінны быць разумныя тарыфы на транзыт. Ня тое што — узяць як мага болей, карыстаючыся сваім манапольным становішчам”.

Карэспандэнтка: “Беларусь якраз і павялічыла тарыфы на транспартаваньне нафты на траціну...”

Злотнікаў: “Расея і страхуецца. Стратаў ня будзе, калі Беларусь ня будзе ставіць мэты патрабаваць як мага болей, атрымліваць як мага болей. Але Расея будуе гэтую трубу і зь іншых меркаваньняў. Найперш гэта гарантыя для Заходняй Эўропы, што пастаўкі расейскай нафты будуць бесьперапынныя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG