Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Б.Жаліба: “Спрэчкі зь Беларусьсю кампрамэтуюць Расею”


Ганна Соўсь, Менск Паводле доктара эканамічных навук Барыса Жалібы, Расею непакоіць ненадзейнасьць Беларусі як партнэра ў транзыце нафты.

Жаліба: “Канечне, Расея будзе старацца і стараецца стварыць шляхі дастаўкі нафты ў абыход. Гэта дарагі праект. Вядома, незадаволеная Беларусь, незадаволеная Польшча, паколькі яны згубяць сваю частку прыбытку як транзытныя краіны. Асноўныя нафтавыя плыні Расея можа скіраваць менавіта гэтым Балтыйскім нафтаправодам.

Можна зразумець і Расею. Спрэчкі зь Беларусьсю і Ўкраінай кампрамэтуюць яе як надзейнага пастаўніка нафты. У любы момант і тая ж Украіна, і тая ж Беларусь, ды іншыя краіны могуць павысіць тарыфы на пампаваньне нафты альбо газу. Гэта іхнае права. Але гэта таксама робіць сытуацыю для Расеі няўстойлівай”.
XS
SM
MD
LG