Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывістаў "Маладога фронту" падазраюць у крымінальным злачынстве


Радыё Свабода Упраўленьне КДБ па Менску й Менскай вобласьці распачало крымінальную справу паводле факту дзеяньня незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”. Маладафронтаўцаў Алега Корбана й Зьмітра Хведарука дапыталі сьледчыя КДБ. Яны маюць статус падазраваных ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Сёньня будзе вырашанае пытаньне наконт меры стрыманьня. Цягам дзесяці сутак сьледчыя павінны выставіць вінавачаньне паводле артыкулу 193 Крымінальнага кодэксу (удзел у незарэгістраванай арганізацыі).

Зьміцер Хведарук і Алег Корбан цяпер знаходзяцца ў сьледчым ізалятары КДБ. Яны былі затрыманыя ў мінулыя выходныя на прыватнай кватэры, дзе адбываўся сход актывістаў “Маладога фронту”. Такім чынам, ужо пяць асобаў з кіраўніцтва й актыву арганізацыі падпалі пад дзеяньне Крымінальнага кодэксу. Апроч Зьмітра Хведарука й Алега Корбан, якіх толькі падазраюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі, пакараньне пазбаўленьнем ці абмежаваньнем волі адбываюць цяпер Павал Севярынец, Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч.

Працяг тэмы - у вечаровым эфіры і на сайце Свабоды

Глядзіце таксама:

Алег Корбан і Зьміцер Хведарук у “амэрыканцы”

Затрыманьне актывістаў "Маладога фронту". Кроніка падзеяў
XS
SM
MD
LG