Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Моладзевага актывіста пакаралі за палітычнае графіці


Радыё Свабода, Магілёў Камісія ў справах непаўналетніх Кастрычніцкага раёну Магілёва вынесла папярэджаньне Максіму Азараву за дробнае хуліганства ды паставіла на свой улік як патэнцыйна небясьпечнага падлетка. Паводле сьведчаньняў міліцыянтаў, семнаццацігадовы хлопец расфарбоўваў сьцены надпісамі, кшталту “Свабоду Дашкевічу”.

Максіма Азарава й двух ягоных сяброў міліцэйскі патруль затрымаў увечары 22 сьнежня. Міліцыянты матывавалі свае дзеяньні тым, што маладыя людзі нібыта зьдзейсьнілі адміністрацыйнае правапарушэньне. Учасе дагляду асабістых рэчаў ў хлопцаў выявілі тры балёнікі з фарбай і трафарэты “Свабоду Дашкевічу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG