Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея будзе будаваць нафтаправод у абыход Беларусі


Радыё Свабода Расейская кампанія “Транснафта” зацьвердзіла тэхнічны праект будаўніцтва нафтаправоду ў абыход Беларусі. Пра рашэньне разьвіваць Балтыйскую трубаправодную сістэму па маршруце Ўнеча – Прыморск заявіў прэзыдэнт кампаніі Сямён Вайншток 5 лютага ў праграме “Вести” тэлеканалу “Россия”.

Зь ягоных словаў, гаворка ідзе найперш пра павелічэньне прапускнога аб’ёму партовага тэрміналу на 50 мільёнаў тонаў нафты. Спадар Вайншток заяўляе, што праект “вельмі й вельмі” дарагі, аднак калі б ад суседніх дзяржаваў не было такіх рызыкаў, дык траціць гэтулькі вялікія грошы не давялося б.

У 2006 годзе праз Балтыйскую трубаправодную сістэму было транспартавана больш за 74 мільёны тонаў нафты, празь беларускую тэрыторыю – 78,7 мільёнаў тонаў, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG