Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Магілёве затрымалі выкладчыка-хабарніка


Радыё Свабода Супрацоўнікі КДБ затрымалі старшага выкладчыка Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту харчаваньня, калі той атрымліваў хабар. На яго завялі крымінальную справу — яму пагражае да шасьці гадоў пазбаўленьня волі. Прозьвішча затрыманага выкладчыка не называюць.

Месяц таму ў Амсьціславе за падобнае злачынства арыштавалі старшыню мясцовага райспажыўсаюзу ды намесьніка старшыні мясцовага райвыканкаму. У Магілёве гэткі ж лёс напаткаў антыкрызыснага кіраўніка аднаго зь мясцовых прадпрыемстваў-банкрутаў. Кіраўніка падазраюць у атрыманьні хабару на 17 з паловай тысяч даляраў ЗША.

Абласная пракуратура завяла крымінальныя справы на чыноўнікаў, імёнаў якіх не паведамляюць.
XS
SM
MD
LG