Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АЭС у Беларусі пачнуць будаваць у 2008 годзе


Радыё Свабода Будаўніцтва АЭС у Беларусі плянуецца пачаць у 2008 годзе. Першы блёк плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю ў 2013-2014 гадах, другі да 2015 году. Іх сумарная магутнасьць складзе 1 тыс. МВт. Да 2025 году плянуецца пабудаваць яшчэ два блёкі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў намесьнік старшыні прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімер Цімашпольскі.

Уладзімер Цімашпольскі распавёў, што цяпер у Нацыянальнай акадэміі навук фарміруецца навуковая база для рэалізацыі праекту будаўніцтва АЭС. У 2007 годзе Беларусь павінна завяршыць тэарэтычныя росшукі і выбраць стратэгічнага партнэра для рэалізацыі праекту. Найбольш верагоднымі партнэрамі Цімашпольскі назваў Расею і Францыю.

На мінулым тыдні прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі заявіў, што праца для стварэньня ў Беларусі атамнай станцыі пачнецца найбліжэйшым часам. Кіраўнік ураду паведаміў, што "прэзыдэнтам прынятае рашэньне аб пабудове АЭС". Паводле С.Сідорскага, атамная станцыя дазволіць краіне эканоміць штогод 4 мільярды кубамэтраў газу (гэта прыблізна пятая частка ад расейскіх паставак).
XS
SM
MD
LG