Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўніцтва Эўразьвязу абмяркуе з Расеяй сытуацыю ў Беларусі


Радыё Свабода Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў і “тройка” Эўразьвязу (дзейны старшыня Эўразьвязу, наступны старшыня Зьвязу і сталы прадстаўнік ЭЗ) абмяркуюць у Маскве разьвіцьцё стасункаў паміж Расеяй і Эўразьвязам, а таксама шэраг міжнародным праблемаў.

"Чакаецца, што сустрэча будзе прысьвечаная стасункам Расеі з Эўразьвязам, у тым ліку ў сфэры энэргетыкі, а таксама пытаньням, зьвязаным з агульнымі суседзямі Расеі і Эўразьвязу, такімі як Малдова і Беларусь”, гаворыцца ў паведамленьні прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Маскве.

З боку Эўразьвязу ў сустрэчы возьмуць удзел вярхоўны прадстаўнік Зьвязу ў замежнай палітыцы Хавіер Саляна, эўракамісар ў замежных сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр, Франк-Вальтэр Штайнмаер, кіраўнік МЗС Нямеччыны, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, і Луіс Амада, кіраўнік МЗС Партугаліі, якая будзе старшыняваць ў другім паўгодзьдзі 2007 году, перадае РИА «Новости».

Эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр адзначыла, што пытаньні энэргетыкі па-ранейшаму застаюцца ў павестцы дня дачыненьняў Расеі і Эўразьвязу. "Перабоі ў пастаўках нафты, выкліканыя спрэчкай паміж Расеяй і Беларусьсю напачатку году, падкрэсьліваюць неабходнасьць стварэньня мэханізму папярэдніх кансультацый паміж Расеяй і Эўразьвязам”.
XS
SM
MD
LG