Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дагэтуль невядомы лёс затрыманых маладафронтаўцаў


Любоў Лунёва, Менск У сьпісах адміністрацыйных справаў Партызанскага і Савецкага РУУС прозьвішчаў затрыманых учора Алега Корбана і Зьмітра Хведарука няма. Іх паплечнікі застаюцца дзяжурыць ля будынкаў судоў Партызанскага і Савецкага раёнаў. Яны мяркуюць, што супраць актывістаў “Маладога фронту” заведзеныя крымінальныя справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Нагадаю, што менавіта за гэта суд прысудзіў лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча да 1.5 гадоў зьняволеньня. Чатыры актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” ўжо адбылі пакараньне паводле гэтага артыкулу.

А 12 гадзіне сябры “Маладога фронту” праводзяць прэсавую канфэрэнцыю. Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.
XS
SM
MD
LG