Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт абароны журналістаў: узмацніўся ціск на незалежныя СМІ


Радыё Свабода У Беларусі ў 2006 годзе ўзмацніўся ціск уладаў на незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, надрукаванай 5 лютага амэрыканскім Камітэтам абароны журналістаў.У справаздачы адзначаецца, што ціск на журналістаў асабліва павялічыўся ў сувязі з прэзыдэнцкай кампаніяй ў сакавіку 2006 году.

“Улады арыштавалі дзесяткі беларускіх і замежных журналістаў, якія спрабавалі асьвятляць выбарчую кампанію і пасьля яе пратэсты ў Менску супраць парушэньняў падчас выбараў, -- гаворыцца ў справаздачы. – За месяцы напярэдадні выбараў адміністрацыя Аляксандра Лукашэнкі практычна пазбавіла магчымасьці незалежныя і апазыцыйныя сродкі масавай інфармацыі данасіць навіны і камэнтары да сваёй аўдыторыі”.

У справаздачы адзначаецца, што рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белпошта” адмовілася распаўсюджваць незалежныя газэты, іх продаж праз шапікі “Белсаюздруку” быў забаронены, а беларускія друкарні адмаўляліся іх друкаваць. Наклады выданьняў, якія друкаваліся за мяжой, напрыклад у Смаленску, канфіскаваліся на беларускай мяжы.

"У такіх умовах газэты знаходзілі сыстэмы распаўсюджаньня, якія нагадвалі падпольную прэсу савецкіх часоў. Яны арганізавалі продаж газэт ў сваіх рэдакцыях і дастаўлялі іх падпісчыкам дадому пры дапамозе валантэраў. Аднак нават і ў гэтых выпадках, некаторыя распаўсюднікі былі затрыманыя, гаворыцца ў справаздачы амэрыканскага Камітэту абароны журналістаў.

"Падчас місіі ў Беларусі ў 2006 годзе КАЖ высьветліў, што ў адсутнасьць незалежнага радыё і тэлебачаньня асноўныя праграмы навінаў былі запоўненыя праўрадавай і антызаходняй прапагандай”, паведамляе БелаПАН.

Паводле камітэту, цягам тыдня пасьля выбараў былі арыштаваныя 26 беларускіх і замежных журналістаў. У справаздачы таксама адзначаецца, што расьсьледаваньні зьнікненьня апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага і забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай пакуль не прынесьлі вынікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG