Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Вайтовіч абраны старшынём "Прававой ініцыятывы"


Радыё Свабода Лідэр міжнароднага грамадзкага руху "Супрацоўніцтва і прагрэс" акадэмік Аляксандар Вайтовіч абраны старшынём рэспубліканскага грамадзкага аб''яднаньня "Прававая ініцыятыва". Яго абраньне адбылося на чарговай справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі арганізацыі.

У інтэрвію БелаПАН А.Вайтовіч зазначыў, што прапанова ўзначаліць "Прававую ініцыятыву" была для яго даволі нечаканай. Сярод асноўных кірункаў дзейнасьці арганізацыі ён адзначыў прававую асьвету ў Беларусі, у тым ліку шляхам адкрыцьця спэцыяльных школаў, і разьвіцьцё супрацоўніцтва з беларускімі і міжнароднымі няўрадавымі арганізацыямі. Яшчэ адным кірункам дзейнасьці будзе "параўнальнае правазнаўства". "Мы будзем параўноўваць беларускія законы з сусьветнай практыкай і міжнароднымі актамі, у тым ліку тымі, да якіх далучылася Беларусь", - патлумачыў Вайтовіч. Апрача таго, паводле яго, арганізацыя будзе працягваць аказваць прававую дапамогу насельніцтву, хаця гэта не ўваходзіць у кола яе асноўных задачаў.

Цяпер "Прававая ініцыятыва" налічвае больш за 100 чалавек, большасьць з якіх - юрысты. Яе аддзяленьні дзейнічаюць у Берасьці і Гомелі. Сябры "Прававой ініцыятывы" ёсьць ва ўсіх абласьцях краіны, апрача Віцебскай, таму, паводле слоў Вайтовіча, пашырэньне паводле геаграфічнага прынцыпу таксама ўваходзіць у пералік задач аб''яднаньня.

А.Вайтовіч -- былы прэзыдэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу 2-га скліканьня. Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году заявіў пра намер балятавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы, аднак потым зьняў сваю кандыдатуру з выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG