Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць маладафронтаўцаў адпусьцілі


Любоў Лунёва, Менск Усіх затрыманых актывістаў “Маладога фронту”, якія знаходзіліся ў міліцэйскім аўтазаку, адпусьцілі, у тым ліку і Яўгена Скрабутана, якога раней дапытвалі супрацоўнікі КДБ.

Цяпер на кватэрах кіраўнікоў рэгіянальных філій “Маладога фронту” ідуць ператрусы. Гэтаксама ператрус адбываецца ў кватэры Насты Палажанкі.

Невядомы лёс Алега Корбана і Зьмітра Хведарука. Іх паплечнікі будуць чакаць хлопцаў з раніцы 5 лютага ля будынку суду Савецкага раёну Менску. Калі іх не даставяць у суд, то моладзевыя актывісты мяркуюць, што супраць іх распачатая крымінальная справа за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, і іх трымаюць у сьледчым ізалятары.

Актывістаў “Маладога фронту” міліцыянты трымалі каля 7 гадзінаў. Пры гэтым бацькам непаўнагадовых актывістаў гаварылі, што іх дзяцей ніхто не затрымліваў, і яны могуць пакінуць пастарунак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG