Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І.Сурвілла: “Расея зацягвае Лукашэнку ў “саюз”


Сяргей Навумчык, Прага У Нью-Ёрку адбылося паседжаньне Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Пра вынікі гаворыць Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.

Сурвілла: “Як заўсёды, частка паседжаньня была прысьвечаная арганізацыйным, унутраным справам Рады. Але галоўным быў разгляд пытаньняў цяперашняй сытуацыі ў Беларусі. Новая, сапраўдная небясьпека пагражае Беларусі з боку Расеі, бо Расея ўсё робіць, каб зацягнуць Лукашэнку ў "саюз". Мы, фактычна, разважалі, што трэба рабіць, каб да гэтага не дапусьціць. Мы працягваем сустрэчы з амэрыканскімі і эўрапейскімі палітыкамі ў гэтай справе. Абмяркоўваліся і іншыя праблемы сытуацыі ў Беларусі, ініцыятывы Казуліна і Скрабца пра ўрад народнага даверу. Нашая мэта, безумоўна, -- дапамагаць усім тым, хто змагаецца за беларускасьць і незалежнасьць Беларусі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG