Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лябедзька: каб выступаць за мяжой ад імя дэмсілаў, трэба мець мандат


Алесь Дашчынскі, Менск Падчас паседжаньня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якое адбылося ўвечары ў пятніцу, было ўзьнята пытаньне адносна выступаў за мяжой ад імя кааліцыі. У некаторых сяброў палітрады ў гэтым зьвязку меліся прэтэнзіі да старшыні рады Аляксандра Мілінкевіча, які нядаўна наведаў зь візытам Нямеччыну.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька патлумачыў:

Лябедзька: “Проста стаіць пытаньне, хто якім чынам выступае за межамі Беларусі ад імя аб’яднаных дэмакратычных сілаў. І калі рабіць такія выступы, то чалавек ці група людзей павінны мець мандат. Гэта тая старая практыка, якая была. Мы проста павінны да яе вярнуцца. Калі нехта выяжджае за межы Беларусі і гаворыць ад імя аб’яднаных дэмсілаў, то ў яго павінен быць мандат на гэта. І ён павінен выказваць менавіта пазыцыю кааліцыі, а не сваю асабістую. Сваю асабістую таксама можна, але ўжо за рамкамі пазыцыі АДС”.

Сябра палітрады Віктар Карняенка сказаў:

Карняенка: “Канечне, сёньня было менш агрэсіі, яна была на мінулым паседжаньні палітрады – хто, ад чыйго імя езьдзіць, што гэта такое, і тут трэба наводзіць парадак. Сёньня гэта пазыцыя была больш лагодная: распавядзіце, калі ласка, Аляксандар Уладзімеравіч, пра вынікі вашага візыту. Аляксандар Мілінкевіч распавёў, на тым як бы пытаньні былі зьняты. І была ўнесена такая прапанова, усё ж такі, калі ёсьць пэрсанальныя запрашэньні, яны могуць выкарыстоўвацца. Але калі ёсьць на агульныя дэмсілы, то тады трэба разам узгадняць у кааліцыі”.



Сябра палітрады Станіслаў Шушкевіч дадаў:

Шушкевіч: “Я лічу, што найбольш права выступаць ад імя аб’яднанай апазыцыі мае Мілінкевіч, больш за ўсіх. Мілінкевіч – дасьведчаны палітык і адпавядае ўсім парамэтрам лідэра”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG