Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад чаго залежыць паляпшэньне вашага жыцьця?


Альгерд Невяроўскі, Менск На пытаньне тыдня беларускай Свабоды адказваюць жыхары Менску.

Спадар: “Можна сказаць, што і ад надвор’я залежыць паляпшэньне жыцьця. Сёньня добрае надвор’е – і псыхалягічна сябе адчуваеш лепей. А эканамічнае паляпшэньне залежыць ад вырашэньня пэўных праблемаў. Напрыклад, жыльлёвай праблемы. Ад коштаў на нерухомасьць. Калі б кошты былі такімі, як 5 гадоў таму, я б сябе адчуваў лепей. А так адчуваеш сябе нейкім дурнем. Працаваў-працаваў, а тыя тысячы даляраў, што заашчадзіў, ператварыліся ў нейкія сотні”.

Хлопец: “Усё залежыць ад самога сябе. Кожны чалавек павінен рабіць усё, каб сам палепшыць сваё жыцьцё. І не спадзявацца на некага іншага”.

Карэспандэнт: “Ад чаго залежыць паляпшэньне вашага жыцьця?”

Спадар: “Ад заработнай платы. Каб у мяне была добрая работа, добры заробак”.

Пэнсіянэр: “Ад зьмены ўлады”.

Пэнсіянэрка: “Паляпшэньне майго жыцьця залежыць ад таго, каб захавалася нашае нацыянальнае. І тады я буду лічыць, што маё жыцьцё палепшылася”.

Спадарыня: “Ад здароўя, бо здароўя няма. Вось калі яно будзе, тады будзе ўсё добра”.

Спадар: “Ад адносінаў між людзьмі. А яны не найлепшыя. Усе ідуць нейкія сумныя. У каго не запытаеш, ва ўсіх праблемы. Праблемы будуць заўжды. Іх проста трэба вырашаць. Ад іх ня варта ўцякаць, бо не ўцячэш”.

Спадарыня: “Ад паляпшэньня справаў у нашай краіне. Трэба неяк мірыцца з Расеяй. І трэба лепш працаваць. Хопіць на старым трымацца”.

Спадар: “Ад росту заробкаў, пэнсіяў, ВУПу”.

Спадар: “Ад грошай. Калі заробкі будуць вышэйшыя, то і сацыяльныя выплаты стануць большыя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG