Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-сьпікер польскага Сэйму пра заявы Менску наконт дыялёгу з Захадам


Радыё Свабода Вось як апошнія заявы афіцыйнага Менску пра неабходнасьць дыялёгу з Захадам і дыскусію вакол таго, ці трэба ісьці на перамовы зь беларускімі ўладамі, ацаніў віцэ-сьпікер польскага Сэйму, былы міністар абароны краіны Браніслаў Камароўскі:

Камароўскі: “Відаць, што гэта наступства праблемаў у дачыненьнях з Расеяй, а ня нейкіх развагаў і сьвядомай зьмены стратэгіі беларускай дзяржавы. Чым горшыя дачыненьні з Расеяй, мацнейшы націск Расеі ў справе энэрганосьбітаў, транзыту, тым большая патрэба пошуку палітычнай альтэрнатывы. Калі Лукашэнка ня толькі хоча ўзмацніць такім чынам сваю пазыцыю ў перамовах з Масквой, дык ён павінен пераканаць у гэтым міжнародную супольнасьць. Паказаць, што ён мае і іншыя намеры, акрамя жаданьня націску Захаду на Расею ў справе энэргетычных праблемаў паміж Менскам і Масквой”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG