Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: "Беларусь павінна стаць касьмічнай дзяржавай"


Радыё Свабода Беларусь павінна стаць касьмічнай дзяржавай і мець свае спадарожнікі. Пра гэта заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў справе стварэньня Беларускай касьмічнай сыстэмы дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі, перадае БелТА.

"Беларусь разгледзіць любыя інвэстыцыйныя прапановы ў справе разьвіцьця касьмічнай галіны... Ад якіх бы дзяржаваў прапановы не сыходзілі, іх варта прымаць. Гэта сапраўдная высокатэхналягічнага дзялянка, якую трэба падтрымліваць. Але яна павінна... прыносіць валютны прыбытак", - заявіў А.Лукашэнка.

Паводле А.Лукашэнкі, перад тым, як прыняць канчатковае рашэньне наконт разьвіцьця касьмічнай галіны ў Беларусі, трэба вызначыцца з рынкам збыту прадукцыі. "Наша касьмічная сыстэма павінна быць запатрабаваная пэўнай групай дзяржаваў, тады яна будзе акупацца і прыносіць вялікія прыбыткі. Гэтая сфэра вельмі важная, яна будзе падштурхоўваць разьвіцьцё навукі, высокатэхналягічных галінаў і прыносіць грошы ў краіну".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG