Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Лукашэнка для Пуціна як цяжкі падлетак, якога Расея спрабуе перавыхаваць"


Радыё Свабода Агляд званкоў на Свабоду за пятніцу, 2 лютага. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон Свабоды — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22-24.

Іван Карпавіч: "Я хачу сказаць, што ў Вас на Свабодзе зьявіліся кэдэбісты. Чаму? Таму што прасейваюць нашы тэлефонныя званкі. Гэта першае. Другое. Вось слухаў Пуціна…Гэта артыст. І ён будзе працягваць быць артыстам, нават калі сыдзе з пасады прэзыдэнта. Таму што будзе суфлёрам, а прэзыдэнт будзе выконваць яго загады. Далей. На ўсёй пасьлясавецкай прасторы такія суфлёры ва ўсіх рэспубліках. Так што я лічу, што падман ёсьць, быў, будзе, і мы ад яго не пазбавімся. Наконт карупцыі. Прымае пастановы, рашэньні…А хто ж будзе змагацца з гэтымі карупцыянэрамі? Уся вэртыкаль зьверху да нізу на гэтай карупцыі завязана. Хто зь імі будзе змагацца? Карупцыянэр супраць карупцыянэра, ці што? Не зразумела".

Яцкевіч, Віцебск: "...Бачылі, як учора Пуцін красаваўся? Як прынцэса на гарошыне. Увесь сцэнар разыграны КДБ сумесна з расейскім. Рэйтынг Пуціна падымаецца ў Расеі, а Лукашэнка – вялікі пакутнік у Беларусі. Актывізуйце ўсе заходнія спэцслужбы і ні кроплі веры не давайце быць рэжыму Лукашэнкі".

Спадарыня: "Расея за 12 год рэжыму Лукашэнкі ўклала ў Беларусь грошы, аддаючы газ на самай нізкай цане, і практычна бачыць яе ў самі складзе. І таму на вялікай прэсавай канфэрэнцыі 1 лютага адказы Пуціна рэзалі слых, сэнс іх быў дастаткова схаваны. Напрыклад, "мы ў мяккай форме", "мы ня хочам ніякіх пераменаў у Беларусі", "мы будзем аказваць дапамогу ў выглядзе датацыяў"… Так што Лукашэнка для Пуціна як цяжкі падлетак, якога Расея спрабуе перавыхаваць, але ніяк не прыбраць".

Сталы слухач: "Вось з усяго браханьня, якое Вы трансьлюеце. Мне спадабаліся разважаньні Вайтовіча, вельмі разумныя. Адчуваецца, што гэта дзеяч, знакаміты вучоны, добры палітычны дзеяч. Адчуваецца, што чалавек ведае гэтае жыцьцё і разумее яе. Я з задавальненьнем падтрымліваю тыя меркаваньні, якія ён выказвае, хаця ён таксама, як кажуць, у апазыцыі. Напрыклад, ён слушна кажа, што ня трэба імпульсіўна зь кім-небудзь гаварыць, як Аляксандр Рыгоравіч імпульсіўна робіць. Трэба весьці дыялёг, які б быў на карысьць. Вельмі слушна, вось у такім пляне ён выражаецца. Вось гэта голас дзеяча. І вось калі гэтыя сутычкі…Казулін кажа, што трэба ўрад стварыць незалежны. А хто гэты ўрад будзе абіраць і зацьвярджаць? Якая там праграма? Яму проста рабіць няма чаго. Ён дурань — сам сябе пасадзіў. Уся Беларусь гэта ведае. Далей. У сакавіку выступы незалежнай музыкі. Што гэта за тэрмін такі? Вы ўжо зусім з глузду зьехалі. "Незалежная музыка". Што гэта за музыка? Раскажыце мне. Музыка ёсьць музыка. Яна ня мае межаў…"
XS
SM
MD
LG