Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Гусак адказвае на пытаньні слухачоў Свабоды (відэа-фрагмэнты)


Радыё Свабода У чацьвер, 1 лютага ў студыі Свабоды на пытаньні слухачоў адказваў Станіслаў Гусак – адзін з аўтараў ідэі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару, якая ў 1993 годзе распрацоўвалася Беларускім Народным Фронтам разам з Народным Рухам Украіны.

У студыі працаваў Аляксандар Уліцёнак. Поўны запіс слухайце ў вечаровым эфіры сёньня, у пятніцу 2 лютага.



Было 11 варыянтаў пракладкі гэтага калектара... Адказ на пытаньне Ўладзімера з Мастоў: “Я б хацеў даведацца гісторыю ўзьнікненьня гэтай ідэі Балта-Чарнаморскага калектара. Адкуль яно пайшло ўсё? І колькі б каштавала ажыцьцяўленьне гэтага праекту на сёньняшні дзень?”



За 60 мільярдаў даляраў за год можна было забіць ня толькі Байчышына... Адказ на пытаньне сябра БНФ спадара Каленчыца: “Памятаю, як зьдзекваліся над ідэяй калектара нават у некаторых дэмакратычных выданьнях той далёкай пары. Але ж расейскія спэцслужбы па вартасьці ацанілі пагрозу, якая вынікала з тых намераў. Можаце згадаць дэтэктыўныя падрабязнасьці 90-х гадоў, каб нават сёньняшнія скептыкі зразумелі, што да чаго... І яшчэ: колькі знойдуць беларусы і страцяць расейцы, калі вашая задумка ажыцьцявіцца ў новых варунках?”



Мы павінны зрабіць гэты крок для таго, каб зрабіць рынак Адказ на пытаньне Юрася Савянкова, сьлесара з Мазыра: “Што адбудзецца з нафтаперапрацоўчымі заводамі, калі нафта пойдзе не з усходу, а з поўдня ці з захаду? Які завод больш выйграе ад гэтага, Мазыр ці Наваполацак? Ці ня можа адбыцца такі варыянт: калі нафта будзе йсьці толькі з Вэнтсьпілсу, а гэта 7-8 млн. тонаў, то яна будзе перапрацоўвацца толькі ў Наваполацку, а да Мазыра ня будзе даходзіць? І другі варыянт, калі нафта будзе паступаць з Украіны – значыць, выйграе Мазыр, а церпіць Наваполацак? І кошт на гэтую сырую нафту эўрапейскую будзе даражэйшы за расейскі... А як эканамічна будуць пачувацца нашыя заводы? Ці маеце вы лічбу – колькі будзе каштаваць пераўсталяваць помпы на нафтапровадах?” Таксама СМС-пытаньне Алега пра Венэсуэлу: “Шмат хто лічыць што гэта вельмі дорага, а насамрэч?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG