Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява амбасады ЗША наконт разбурэньня "лавы Клінтана"


Ганна Соўсь, Менск Амбасада ЗША ў Беларусі асудзіла акт вандалізму ў Курапатах. Некалькі дзён таму быў разламаны мэмарыяльны знак "Ад народу Злучаных Штатаў народу Беларусі дзеля памяці", падараваны ў 1994 годзе прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам.

Прадстаўнік прэсавай службы амбасады Аляксей Саламаха агучвае заяву амбасады ЗША.

Слухаць:



Саламаха: "Амбасада шкадуе, што зноў была пашкоджаная мэмарыяльная лаўка – падарунак беларускаму народу ад народу Злучаных Штатаў. Аднак яшчэ большую занепакоенасьць выклікае тое, што гэты акт вандалізму зьневажае памяць тысячаў ахвяраў сталінізму ў Курапатах. Амбасада зьбіраецца і надалей ушаноўваць памяць тых, хто загінуў у Курапатах, і разглядае шэраг варыянтаў аднаўленьня мэмарыяльнай лаўкі".



Рэпартаж з Курапатаў, а таксама рэакцыя міліцыі і грамадзкіх дзеячаў, якія займаюцца гісторыяй і ўшанаваньнем памяці ахвяраў сталінізму – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.

Гл. таксама • Ва ўрочышчы Курапаты чарговы раз апаганена "лава Клінтана"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG