Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: “Рост цэн для Беларусі - гэта ўказаньне прэзыдэнта Расіі”


Радыё Свабода Рост цэн на энэрганосьбіты для Беларусі - гэта непасрэдныя ўказаньні прэзыдэнта Расіі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 1 лютага ў інтэрвію пісьменьніку, публіцысту, галоўнаму рэдактару расейскай газэты "Завтра" Аляксандру Праханаву.

На пытаньне аб пэрспэктывах далейшых беларуска-расійскіх адносін на фоне нядаўніх падзей прэзыдэнт зазначыў, што ў цяперашняй сытуацыі "усё залежыць ад расійскага кіраўніцтва". Гэта тычыцца і далейшага выбудоўваньня адносін у справе стварэньня Саюзнай дзяржавы. "У Беларусі агеньчык гэты яшчэ тлее, хаця будзе вельмі няпроста", - ацаніў Аляксандр Лукашэнка пэрспэктывы на гэтым кірунку супрацоўніцтва.

Лукашэнка зазначыў, што Беларусь у пытаньні саюзнага будаўніцтва прытрымліваецца Дагавора аб стварэньні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, дзе вызначаны галоўны прынцып гэтага ўтварэньня - раўнапраўе бакоў. Аляксандр Лукашэнка на канкрэтных фактах паказаў некарэктнасьць разьлікаў расійскага боку, згодна з якімі беларуская эканоміка нібыта датуецца Расіяй, гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.

Што тычыцца скачка цэнаў на энэрганосьбіты для Беларусі, А.Лукашэнка сказаў: "Гэта былі прамыя ўказаньні прэзыдэнта Расіі. Справа не ў "Газпроме", у гэтым выпадку не ў ім, а ў кіраўніцтве Расіі. Усё пераведзена на бухгалтэрыю. Але бухгалтэрыя - гэта не аднабаковы рахунак, гэта павінен быць абсалютна аб''ектыўна рахунак". Пры гэтым кіраўнік дзяржавы ў якасьці прыкладу ўзгадаў, што стварэньне паўнавартаснай абарончай групоўкі войскаў з усёй неабходнай інфраструктурай на заходнім напрамку каштавала б Расіі прыкладна 21 млрд. долараў ЗША.

Пры гэтым прэзыдэнт Беларусі яшчэ раз пацьвердзіў шматвэктарны характар зьнешняй палітыкі краіны, дзе ёсьць месца супрацоўніцтву не з адной дзяржавай, а з многімі -- і на Усходзе, і на Захадзе.

Вось што казаў сёньня Уладзімер Пуцін пра беларуска-расейскія дачыненьні:

У.Пуцін: “Мы не жадалі шкодзіць дзейнаму прэзыдэнту Беларусі”(аўдыё)

Аналіз Юрыя Дракахруста сёньняшніх выказваньняў Пуціна

Чаму Пуцін вярнуўся да “саюзнай” тэмы?
XS
SM
MD
LG