Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Начная аБЛОГа, 1 лютага


Зьміцер Падбярэзкі, Менск Агляд публікацыяў Інтэрнэту

На форумах парталу tut.by сёньня жвава абмяркоўваецца сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з журналістамі. Нехта rfid сцьвярджае: «Паўнавартасны мытны саюз — гэта калі яны плацяць за транзыт, за вайсковыя базы, за зямлю пад нафтаправодамі. А яшчэ б добра даляраў гэтак па трыста за зьмену кожнага кола ў Берасьці». PRISRAK адзначае: “Мы зразумелі тады яшчэ на плошчы 19-га і 25-га, што Пуцін нам здразіў. А цяпер ён прызнаўся сам, вось і ешце ваша лайно на здароўе».

Другая тэма дня — змаганьне са сьнегам, у ноч на сёньня па ўсёй Беларусі выпала шмат сьнегу, і камунальныя службы не спраўляюцца з уборка. Тэма, як ні дзіўна, прысутнічае ў разьдзеле “Палітыка” на форумах партал tut.by. Мамін Сібірак разважае: «Цікава, ці зьвязана зьнікненьне сьнегаўборачнай тэхнікі з праблемамі напаўненьня бюджэту ці гэта аслабленьне вертыкальнай дысцыпліны?” Litvin_117 адзначае: «Праблема са сьнегаўборкай ня толькі ў Менску. Падобна на тое, што заклік прэзыдэнта "эканоміць" ужо поўным ходам увасабляецца ў жыцьцё». olefftina ўдакладняе: “І ня толькі на гэтым. Ужо месяц, як у некаторых пасажырскіх цягніках сьвятло ўключаюць толькі каб насы не паразьбівалі».

Блог pozirk.org Адзін зь яго аўтараў за ініцыялам М. распавядае пра новы малабюджэтны фільм «Беларуская быль», зьняты расейскім альтэрнатыўным гуртом «НОМ»: «Беларускаму гледачу будзе цікава зірнуць на фільм з дзьвюх прычынаў. Па-першае, малабюджэтны андэграўнд на тэму Вялікай айчыннай вайны зьняты якасьней за некаторыя шэдэўры роднага “Беларусьфільму”. Па-другое, вельмі цікава паназіраць, як у руках цынічных сьцёбшчыкаў краіна Беларусь робіцца калярытам. Героі размаўляюць па-расейску, старанна дзэкаючы і цэкаючы. З нагоды вяртаньня Віц’ы з фронту сям’я запякае і зьядае бусла, абсмоктваючы даўгія чырвоныя лапы і дзюбу; пад канец фільма пастарэлы Віц’а есьць чыпсы з пакеціку “Чыпсы”, слухае радыёпрыймач “Гародня”, седзячы пад партрэтам Пуціна з лысінай і вусамі».

У ЖЖ-суполцы minsk_by карыстальнік zedlik дзеліцца назіраньнем: “Паміж Старажоўскай, Нямігай, Машэрава і Ерусалімскай пастаянна гойсае нейкая бабка. І кожны раз, калі яна спыняе мінака на вуліцы, кажа, што ёй не хапае трох тысячаў даехаць да Магілева. І некаторыя нават даюць. А калі не даюць, просіць у іх тэлефона пазваніць. Звоніць кудысьці, кажа нейкую лухту пра еду на базу і просіць сустрэць. Так яна ў мяне неяк раз на тыдзень некалькі тыдняў запар стабільна пытала пра тры ысячы да Магілеву і пазваніць. «Дык вы ж ужо званілі з майго тэлефона» — «Не званіла». «Званілі» — «Сёньня яшчэ не званіла!»

Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.
XS
SM
MD
LG