Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Наш прэзыдэнт лезе паўсюль - ад космасу да сьметніцы"


Радыё Свабода, Менск Прэзыдэнт якой краіны вам найбольш імпануе? На гэтае пытаньне Свабоды адказваюць жыхары Менску:

Cпадарыня: “ Наш Лукашэнка. Таму, што адразу бачна, ён лідэр”.

Спадар: “ можа гэта не аб’ектыўна, але, на мой погляд, наш прэзыдэнт Лукашэнка. Ён трымаецца сваёй палітыкі, мае годнасьць і не дае крыўдзіць сваіх людзей. Робіць усё, што ад яго залежыць. А ўсё астатняе ўжо залежыць ад нас саміх”.

Спадар: “ Так адразу не магу сказаць. Ва ўсіх ёсьць свае недахопы”.

Спадарыня: “ Відаць няма ніводнага. Ніхто зь іх ня робіць уражаньня сумленных людзей. У тым ліку і наш кіраўнік”.

Спадар: “ Каралева Англіі. У іх дэмакратыя і клапоцяцца пар народ”.

Спадар: “ Пуцін. Ён вельмі ўпэўнены ў сабе, і ня злодзей, як некаторыя”.

Дзяўчына: “ Уладзімір Пуцін. Таму, што ён ня роўня нашаму. Ён ня лезе ва ўсе справы. У яго ёсьць міністры, якія выконваюць яго даручэньні. У яго ёсьць памочнікі. А наш прэзыдэнт лезе паўсюль: ад космасу па сьметніцы. Яму ўсё цікава. Ён нікому не давярае. І свайму народу таксама”.

Спадар: “Складана сказаць. Сучасныя лідэры мне ня вельмі падабаюцца. Можа Пуцін, больш-менш адказвае крытэрам. Інтэлектуал, моцная асоба. Але ў сьвятле крызысу адносінаў з Беларусьсю ставіцца да яго добра таксама не атрымліваецца”.

Спадарыня: “ гэта так вельмі складана. Вядома не наш Лукашэнка. Гэта я кажу адназначна”.

Як мяняецца папулярнасьць Лукашэнкі ў расейцаў, чытаць тут
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG