Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы замежжа пра ўмовы вяртаньня на бацькаўшчыну


Тацяна Поклад, Прага Беларускі ўрад паведаміў, што распрацоўвае праграму рэпатрыяцыі беларусаў, якія жывуць і працуюць за мяжой. Беларусы з розных эўрапейскіх краінаў называюць розныя умовы, патрэбныя для іх магчымага вяртаньня: гарантыі свабоды, самарэалізацыі і тое, каб не адабралі ўсё прывезенае.

Я распытала беларусаў, якія жывуць і працуюць за мяжой у розных краінах Эўропы, як яны ставяцца да ідэяў рэпатрыяцыі, да вяртаньня на радзіму пры падтрымцы адмысловай урадавай праграмы – дэталі гэтай праграмы пакуль афіцыйная Беларусь не паведамляе.

Язэп Паўловіч зь Нямеччыны сказаў , што для яго гэтая інфармацыя – навіна, нічога пра гэта ён ня чуў, але што ён, як кіраўнік мясцовай суполкі Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” мае кантакты з многімі замежнымі беларусамі і перакананы, што сярод іх знойдуцца такія, хто хацелі б вярнуцца на бацькаўшчыну.

Паўловіч: “Так! Толькі першая умова вяртаньня – каб на радзіме ступень свабоды хаця трошкі супадала б з той свабодай, што існуе тут. Гэта важна таму, што так толькі ў таго, хто вяртаецца, будзе магчымасьць рэалізавацца ізноў на сваёй радзіме. Вяртаньне на радзіму праз пяць ці болей гадоў -- гэта як бы другая эміграцыя па сутнасьці...”

Чытаць цалкам перадачу Беларускае замежжа
XS
SM
MD
LG