Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Гайдукевіч: “Сувэрэнітэт Беларусі непахісны”


Радыё Свабода Дэпутат Палаты прадстаўнікоў лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч мяркуе, што ў прамове расейскага прэзыдэнта бракавала канкрэтных прапановаў наконт будаўніцтва саюзнай дзяржавы.

Гайдукевіч: “Хацелася б пачуць, як, якім чынам. Паводле жаданьня? Я гавару: выдатна, цудоўна. Я за мытны саюз, але — як? Хацелася б пачуць пасьля выступу Ўладзімера Ўладзімеравіча канкрэтныя рэчы. Напрыклад, гэта будзе заўтра, што расейскі бок гатовы да пэўных пытаньняў.

І хацелася б пачуць, што расейскі бок разумее, што сувэрэнітэт Беларусі — непахісная рэч. Гэта тое, што аб’ядноўвае цяпер усю палітычную эліту, у якіх бы людзі ні былі палітычных групоўках. Сувэрэнітэт Беларусі — рэч, якую нельга пераступіць, яе ніяк беларускі бок ня можа разглядаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG