Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Заіка: “Калі мы не знаходзімся ў адной дзяржаве”


Радыё Свабода Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка зьвяртае ўвагу на тое, што ацэнка сытуацыі ў Беларусі была зробленая прэзыдэнтам Расеі ў мяккай форме.

Заіка: “Пуцін адмыслова не акцэнтаваў на Беларусі. Ён гаварыў і пра ЭўрАЗЭС, і пра Украіну, і пра Казахстан. Сытуацыя вельмі простая. Пацьвярджаецца гіпотэза пра тое, што, сапраўды, Расея не перашкаджала ў выбарнай кампаніі ў Беларусі ў 2006 годзе. Расея стварыла максымальна спрыяльныя ўмовы для беларускіх уладаў літаральна да красавіка. А потым яна вярнулася да тых пазыцый, якія тры гады таму былі абазначаныя, як пераход да рынкавых стасункаў, у прыватнасьці па нафце і па газу.

У Пуціна была цудоўная рытарычная дабаўка, калі ён сказаў: “калі мы не знаходзімся ў адной дзяржаве”, калі гаворка ішла пра газавыя і нафтавыя цэны і тарыфы. Мы не знаходзімся ў адной дзяржаве, значыць, Беларусь павінна прымаць тыя цэны і тарыфы, якія дазваляюць ізноў жа мякка ўвайсьці ў рынкавыя адносіны. А за гэтым стаіць нацыянальны інтарэс Расеі. 15 гадоў субсыдзіравалі, больш ня будзем – ані Грузію, ані Малдову, ані Беларусь”.
XS
SM
MD
LG