Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Т.Процька: “Уласныя якасьці Лукашэнкі Расею не турбуюць” (аўдыё)


Радыё Свабода Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька адзначае, што прэсавая канфэрэнцыя выявіла, што цікаўнасьць да беларускай праблемы і з боку журналістаў, і з боку самага Уладзімера Пуціна невялікая.

Слухаць:



Процька: Але тут ёсьць значна больш цікавая рэч наконт таго, што робіцца цяпер у Расеі. Калі мы казалі, што мы дагуляемся да таго, што дэмакратыя будзе ісьці да нас з Расеі, то зараз гэта ўжо яскрава бачна. Тыя прыхільнікі аб’яднаньня, якія ў нас ёсьць у краіне, будуць мець дадатковы аргумэнт менавіта такога кшталту, што дэмакратыя зараз будзе ісьці з Расеі. Бо Пуцін жорстка выказаўся за лібэральныя адносіны ў эканамічным разьвіцьці і ў пабудове палітычнай сыстэмы, што прагучала і і ў ягонай характарыстыцы “Адзінай Расеі” як права-лібэральнай партыі.

А тое, што падтрымлівалі Лукашэнку, дык ён сказаў, зь якога боку яго падтрымлівалі. Ён выконвае тое, што неабходна для Расеі, і ўласныя якасьці Лукашэнкі нікога не турбуюць, калі гаворка ідзе пра эканамічныя стасункі. Расея жорстка і прагматычна гэта выказала”.
XS
SM
MD
LG