Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Шушкевіч: “Расея працягвае імпэрскую палітыку” (аўдыё)


Радыё Свабода Экс-старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч кажа, што на яго прэсавая канфэрэнцыя Уладзімера Пуціна мела станоўчае ўражаньне, паколькі ён пабачыў кіраўніка, які добра валодае пытаньнем.

Слухаць:



Шушкевіч: “Што да Беларусі, то павінен сказаць, што далёка ня ўсё зразумела. Ён фактычна сказаў, што Расея працягвае імпэрскую палітыку ў адносінах да Беларусі. Яна вядзе далей справу аб супольнай дзяржаве і агульных грошах. І сам жа ён паказаў, што гэтага нельга рабіць.

Пуцін сказаў, што інфляцыя ў Расеі перавышае 9 адсоткаў, адказваючы на іншае пытаньне. І нас цягнуць у гэтую сыстэму. Калі нават у нашых антыдэмакратычных умовах мы можам паказваць лепшыя вынікі. Я канстатую, што стаўленьне да нас старое.

А вось, што вельмі ясна і вельмі дакладна сказана, то гэта пераход на рыначныя ўмовы. І тут паказана, што ў нас утойвалася з сакавіка мінулага году. Што пісьмова да нашага ўраду зьвярнулася Расея з прапановамі разгледзіць усе пытаньні, а нашы сасьпелі да гэтай размовы толькі пры канцы году. І таму гэта нібыта з неба звалілася. А ўсё гэта было сфармулявана за 9 месяцаў да таго, як у нас паднялі гвалт. Несур’ёзнае ў нас кіраўніцтва. І гэта адназначна пацьвярджае гэта прэсавая канфэрэнцыя. Цяжка будзе ісьці на рыначныя пераўтварэньні, але больш дарогі няма”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG