Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ю.Беленькі: “Ня стаць угнаеньнем для расейскага нацыянальнага інтарэсу” (аўдыё)


Радыё Свабода Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі гэткім чынам пракамэнтаваў заявы прэзыдэнта Уладзімера Пуціна наконт палітыкі Расеі ў дачыненьні да Беларусі.

Слухаць:



Беленькі: “Стратэгічная лінія, накіраванасьці палітыкі Расейскай імпэрыі не зьмянілася. Мы гэта пацьверджаньне зараз атрымліваем. Ці сасьпеў усё ж беларускі народ да разуменьня таго, што сапраўды ёсьць нацыянальным інтарэсам, за які трэба змагацца? Бо прэзыдэнт Расеі пра свой нацыянальны інтарэс раз за разам гаворыць. І дзеля дасягненьня, ў іх разуменьні, іхнага нацыянальнага інтарэсу яны падтрымліваюць Лукашэнку, праводзяць палітыку ў справе пабудовы саюзнай дзяржавы, як мы чулі. Яны ўсё ж спадзяюцца ўвесьці расейскі рубель на тэрыторыі нашай краіны.

Я зноў вяртаюся да значэньня нацыянальнага інтарэсу. Я думаю, мусіць ён выйсьці на першае месца ў сьвядомасьці беларусаў, бо інакш мы станем, выбачайце, ўгнаеньнем для расейскага нацыянальнага інтарэсу”.
XS
SM
MD
LG