Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці згадае Пуцін пра Беларусь на прэсавай канфэрэнцыі?


Радыё Свабода У Маскве а 12.00 паводле маскоўскага часу распачалася прэсавая канфэрэнцыя расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна. На прэсавай канфэрэнцыі сабралася рэкордная колькасьць журналістаў – 1232 чалавека, зь якіх 262 замежнікі.

Досьвед мінулых гадоў паказвае, што большасьць пытаньняў будуць тычыцца ўнутранай палітыкі Расеі, у той час як меней за чвэрць пытаньняў закранаюць міжнародныя тэмы. Верагодна, што адной з самых папулярных тэмаў будзе пытаньне пра пераемніка. Аднак не абыдуць увагай і пытаньне пра дачыненьні Расеі з краінамі СНД, найперш – зь Беларусьсю, паведамляе інфармацыйны рэсурс newsinfo.ru.
XS
SM
MD
LG