Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“…ваш урад трэба тэрмінова адправіць у адстаўку й на працу на Трактарны завод у ліцейны ці сталеліцейны цэх”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за чацьвер, 1 лютага. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22-24.

Анастас Семяновіч: “Шаноўнае спадарства Радыё Свабода, добры дзень! Таварыш Лукашэнка, вы кажаце, што Расея “выкаціла” адзіную валюту ў выглядзе расейскага рубля. Я вас абсалютна не разумею. З кім вы вырашылі гуляць “у ката й мышку”? Вынік будзе не на вашу карысьць. Даўно час будаваць сваю дзяржаву, як Прыбалтыка, тая ж Ўкраіна. Яны з Расеяй не гуляюць, а будуюць свае незалежныя краіны. Памятаеце, як расейская мафія прыціскала Прыбалтыку газам? Але яны выжылі, іхны жыцьцёвы ўзровень сёньня вышэй у 2-2,5 разы ў параўнаньні з роднай Беларусьсю. Я ўжо раней казаў вам, што трэба тэрмінова адправіць урад у адстаўку. Камплектаваць яго трэба з прафэсіяналаў, то бок з дэмакратаў. Сярод іх вельмі шмат разумных. На чале ўраду сёньня можна ставіць Аляксандра Вайтовіча, Аляксандра Мілінкевіча, Чыгіра ды многіх іншых гаспадароў. Яны ніколі не дапусьцяць, каб з-за кошту расейскай нафты пры перапрацоўцы Беларусь панесла страты да 90 даляраў з тоны. Гэта зьяўляецца злачынствам перад народам Беларусі. І ваш урад трэба тэрмінова адправіць у адстаўку й на працу на Трактарны завод у ліцейны ці сталеліцейны цэх”.

Спадар: “Я наконт сэнсу жыцьця… Прабачце, я хвалююся. Кожнаму адплаціцца. Езьдзіў кампутар купляць у горад Воршу. Думаў, прыеду й куплю – грошы зарабіў. У кішэні бярог. Няма кампутара ў горадзе, зусім няма. Рынак ніякі. Зьезьдзіў я дарма. Што мне рабіць? Зноў ехаць? Вырашыў патэлефанаваць сябру ў Воршы, які мадэрнізуе сваю, купленую ў Воршы, машыну. Дык вось такія праблемы. Прабачце, буду казаць, як ёсьць. З хаты ў хату перабіраўся, такая вось праблема. Тэлефон, зь якога званю, падвешаны на шасту. Ён падае, разэткі не супадаюць… Тое, другое, шостае, пятае… ну, што казаць? Усё добра. Жадаю вам посьпеху. Перада мной гадзіньнік найноўшы – SHARP. Як яго паставіць на месца, каб ён паказваў дакладны час? Ніяк нічога ня можна зрабіць. Вось і сыстэма гэтая… Ніяк ня можам мы прыладзіцца да новага часу… Да пабачэньня. Прабачце, надакучыў. Гадзіньнікі стаяць усе адразу і ў пэўны час. Арыентыр, панове, у прасторы. Заместа зор. Каму належаць горы? Усім апошнім Божыя прасторы. Ну, не сумуйце, усяго добрага. ”

Сталы слухач: “Слухаў “Нямецкую хвалю” цяпер, хачу падзяліцца ўражаньнямі. Толькі калі гэта так. Мілінкевіч, здаецца, казаў, што нельга ў эканамічным пляне зачыняць дзьверы Эўропы перад Беларусьсю. Ну, гэта ўхвальна. Ён нешта пачынае разумець. Калі гэта так, калі не для публікі было сказана. А там ў кулюарах недзе плёткі й балбатня. Потым, яны ставяць тры ўмовы для зьбліжэньня з Эўропай, у тым ліку тое, што ў Беларусі зачыняюцца СМІ нейкія. Назавіце, напрыклад, калі ласка, якую газэту прыкрыў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. І потым яны прымітыўна разважаюць, што ён пасварыўся з Пуціным, таму ён набліжаецца да Эўропы. Гэта дзіцячы лепет на лужку! Якія прымітыўныя людзі! Шкурныя нейкія справы, яны далей свайго носа нічога ня бачаць. Гэта вельмі сумна. І там таксама сказалі па радыё, што Мілінкевіч значную колькасьць галасоў набраў. Ён ня ўзяў. Гэта проста імгненная незадаволенасьць Лукашэнкам. Людзі прагаласавалі супраць Лукашэнкі. Гэта ж як пратэст было. А яго ж ніхто ня ведаў і ня ведае яшчэ. Таму ня трэба перабольшваць”.

Спадар: “Добры дзень. Хачу выказаць думку пра цэны на бэнзын. Калі раней спадар Лукашэнка зарабляў на перапродажы насельніцтву газу, то цяпер будзе зарабляць грошы на перапродажы бэнзіну. Польшча купляе нафту ў Расеі па 370 даляраў, а Беларусь па 240 даляраў. А цэны на бэнзын аднолькавыя. Папрасіце, калі ласка, каго-небудзь, каб пракамэнтавалі маё выказваньне. Дзякуй”.

Спадарыня: “Добры вечар, шаноўная “Свабода”. Я сёньня ваш голас пачула, для мяне гэта радасьць. Я сёньня Ваша радыё паслухала паўгадзіны. Раніцай не магла, а вечарам паслухала. Я вельмі рада, што ўчула па радыё вас. А цяпер ня чую. Ну, можа, яшчэ пачую. Ня ведаю. На сёньня ўсё. Дзякую вам за ўвагу”.

Спадар, Менск: “У мяне такое пытаньне. Ці праўда, што ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Беларусь не паставіла свой подпіс пад рэзалюцыяй, у якой асуджаецца непрызнаньне Халякосту? У той час, як 103 дзяржавы паставілі свой подпіс пад гэтай рэзалюцыяй. Ці ёсьць у беларускага Радыё Свабода такія зьвесткі? Усяго добрага”.

Спадарыня: “Трэба, каб Беларусь пагадзілася на дыялёг з Эўропай, але толькі пасьля таго, як гэты Эўразьвяз перастане кіравацца плёткамі беларускіх правакатараў і лайдакоў, якія чамусьці называюць сябе апазыцыяй. Насамрэч кіраўнікі гэтых груповак паўсталі супраць прэзыдэнта, таму што ён запатрабаваў ад іх сапраўднай працы і выкананьня законаў”.
XS
SM
MD
LG