Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы амбасадар Літвы – ужо ў Менску


Уладзімер Глод, Менск Сёньня раніцай ў Менск прыехаў новы амбасадар Літвы – Эдмінас Багдонас. Ён мае вялікі прафэсійны досьвед. Спадар Багдонас займаў розныя пасады ў Міністэрстве замежных справаў, быў амбасадарам у Італіі й дарадцам прэзыдэнта Валдаса Адамкуса ў міжнародных пытаньнях.

Бліжэйшы сусед Беларусі паўгоду ня меў тут амбасадара. Былы кіраўнік літоўскай дыпляматычнай місіі Пятрас Вайцякунас яшчэ ўлетку стаў працаваць міністрам замежных спраў. А на прапанову літоўскага боку прызначыць новым амбасадарам былога кіраўніка МЗС Антанаса Валёніса афіцыйны Менск ня даў станоўчага адказу.
XS
SM
MD
LG