Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 лютага Беларусь набывае нафту па новай коштавай формуле


Радыё Свабода Ад 1 лютага Беларусь пачынае набываць расейскую нафту па новай коштавай формуле. Сутнасьць новай формулы ў прывязцы цаны дастаўкі ў Беларусь не да ўнутрырасейскіх, а да ўсясьветных коштаў, ад якіх адымаюць выдаткі на фрахт, партовыя зборы ды іншыя транспартныя выдаткі.

У 2007 годзе мыта будзе спаганяцца з каэфіцыентам ў памеры 0,293 да стаўкі агульнага экспартнага мыта на нафту й складзе 53 даляры за тону. Да 1 студзеня 2007 году Расея не спаганяла экспартнае мыта на дастаўленую ў Беларусь нафту.

Паводле разьлікаў беларускага боку, цана дастаўкі па новай формуле складзе ў лютым 225 даляраў за тону (з улікам экспартнага мыта). Гэта суадносіцца з коштам даставак у Беларусь у кастрычніку-сьнежні 2006 году, то бок, да ўвядзеньня экспартнага мыта. У лютым нафту будуць закупаць у кампаніяў “Роснефть”, “ЛУКОЙЛа”, “ТНК-ВР”, “Газпром нефть” і “Русснефть”, паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG