Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Квазімода” прынёс у Беларусь сьнягі й моцны вецер


Радыё Свабода 1 лютага праз тэрыторыю Беларусі будзе рухацца цыклён “Квазімода”, паведамляюць у Рэспубліканскім гідрамэтэацэнтры. Ён прынясе складаныя ўмовы надвор’я – на сёньня сыноптыкі зрабілі штармавое папярэджаньне.

На тэрыторыі краіны прагназуюць моцны сьнег, мяцеліцу, на дарогах сьнежныя заносы. Удзень вецер у асобных раёнах узмацніцца да 15-18 мэтраў на сэкунду. Тэмпэратура паветра цягам содня 1-7 градусаў марозу, на поўдні да плюс 1, ноччу ва ўсходніх раёнах краіны – мінус 8-10 градусаў, паведамляе Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG