Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Р.Пофала: Беларусь мусіць вызваліць палітвязьняў і даць свабоду слова


Радыё Свабода Паўнавартасныя палітычныя адносіны зь Беларусьсю магчымыя толькі пасьля таго, як яна выканае пэўныя ўмовы, заявіў у інтэрвію БелаПАН генэральны сакратар Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу (ХДСНямеччыны Рональд Пофала.

Нямецкі палітык падкрэсліў, што Эўразьвяз патрабуе, у першую чаргу, вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных у краіне, забеспячэньня свабоды слова й роўнага доступу да СМІ для прадстаўнікоў усіх палітычных партыяў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Эўразьвяз і Нямеччына зацікаўленыя ў дэмакратычных пераўтварэньнях у Беларусі.

Учора спадар Пофала сустракаўся ў Бэрліне зь лідэрам аб''яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам. Паводле інфармацыі беларускага палітыка, яны абмяркоўвалі праблемы беларускай апазыцыі, выбараў у Беларусі, беларуска-расейскага нафтагазавага крызісу, а таксама пэрспэктывы супрацоўніцтва паміж Нямеччынай і Беларусьсю.
XS
SM
MD
LG