Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБЛОГа за 31 студзеня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага Інтэрнэту

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што цэны на нафта прадукты могуць вырасьці на пяць працэнтаў.

Камэнтары: “Уздыміце кошты адразу на 20 працэнтаў. Усё роўна вытрымаем, а месца на дарогах паболее”;

“Сьмешна… У Прыбалтыцы цэны на бэнзін падаюць…”;

“Неўзабаве нашы цэны зраўняюцца зь нямецкімі! А пасьля і перавысяць іх! І тады разумныя немцы і палякі пачнуць да нас бэнзін весьці, на мяжы будуць чэргі, вось тады цэны на візы і ўздымем”.

Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч распавядае чытачам расейскага часопісу “Огонёк” пра сваю новую кнігу пад назвай “Время second-hand”, і пра сваё бачаньне стасункаў між Беларусьсю і Расеяй. “Ці хочуць беларусы быць зонай расейцаў?”, -- пытаецца ў пісьменьніцы расейская карэспандэнтка. Сьвятлана Алексіевіч адказвае: “Калі хтосьці разьяднаў Беларусь і Расею, дык гэта Лукашэнка. Ён, які на словах агучваў зусім іншую ідэю. Беларусы раней заўжды галасавалі за аб’яднаньне, другую дзяржаўную мову, бо было моцнае савецкае пупавіньне. Свабоду нам гісторыя проста падарыла. Традыцыі барацьбы за яе, як у Прыбалтыцы ці ва Ўкраіне, у нас няма. Герояў гэтай барацьбы адзінкі”.

Удзельнік інтэрнэт-суполкі minsk_by tanchyk зьвяртаецца да наведнікаў: “2 лютага спаўняецца 169 год з Дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага. З гэтай нагоды быў падрыхтаваны адмысловы трафарэт з выявай нашага нацыянальнага героя. Ёсьць прапанова нанесьці гэты трафарэт ў розных знакавых месцах, паміж іншым у раёне Пляца Каліноўскага. tanchyk да спасылку старонкі, дзе можна скапіяваць трафарэт, і дзе зьмешчаная інструкцыю па карыстаньні.

Акадэмік Аляксандар Вайтовіч у сваім блогу адказвае на пытаньні з дапамогай аўдыёфайлаў. Вось адказ на пытаньне “Які вэктар разьвіцьця будзе мець Беларусь пасьля Лукашэнкі?”:

Вайтовіч: “Будзе шматвэктарнае разьвіцьцё. Трэба пакінуць добрыя стасункі з Расеяй. Па-другое, трэба выправіць стан, які стварыў Лукашэнка у адносінах з Захадам. Трэба мець нармальныя дзелавыя, прыязныя адносіны мець”.

Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG