Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рупрэхт Поленц: «Нямеччына і Эўразьвяз мусяць перагледзіць пытаньне візавых коштаў для беларусаў»


Радыё Свабода Рупрэхт Поленц, старшыня Камітэту Бундэстагу па міжнародных справах, на чыё запрашэньне наведаў сёньня Бэрлін Аляксандар Мілінкевіч, заявіў Свабодзе, што Нямеччына вельмі рашуча настроена на далейшую падтрымку дэмакратычных сілаў у Беларусі.

Поленц: "Што да інтарэсу Нямеччыны да дэмакратычнага разьвіцьця Беларусі, то ён вельмі высокі. 10 месяцаў таму Мілінкевіч ўпершыню выступаў перад сябрамі міжнароднага камітэту Бундэстагу. Цяпер мы запрасілі яго ізноў, намецілі шэраг пунктаў далейшага супрацоўніцтва і падтрымкі беларускай апазыцыі. Сярод гэтых пунктаў, напрыклад, зьмяншэньне візавых коштаў для беларускіх грамадзянаў. Калі мы хочам, каб беларусы атрымлівалі нейкі дэмакратычны досьвед звонку, мы павінны разумець, што такія высокія візавыя мыты для большай часткі насельніцтва немагчымыя".

Паводле Рупрэхта Поленца, ў часе сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з дэпутатамі Бундэстагу нямецкія палітыкі задалі шмат пытаньняў у зьвязку з апошнім інтэрвію прэзыдэнта Лукашэнкі нямецкаму выданьню Ды Вэльт.

Поленц: "Сам я сказаў наступнае: Лукашэнка павінен канкрэтнымі ўчынкамі даказваць сур''ёзнасьць сваіх намераў адносна супрацоўніцтва з Эўропай. Падобныя заявы не павінны гучаць толькі ў зьвязку з тым, што ў беларускага кіраўніцтва цяпер абвастрыліся дачыненьні з Масквой. Лукашэнка мусіць вызваліць усіх палітзьняволеных, перадусім Казуліна. Гэтага мы не пакінем без увагі. Таксама мы будзем патрабаваць ад Лукашэнкі гарантаваць свабоду СМІ і правесьці вольныя і празрыстыя выбары ў будучыні. Пакуль гэтых крокаў ня будзе, гэта ўсё пустыя словы на паперы".

Глядзіце таксама:

А.Мілінкевіч у Бэрліне: “Дыялёг Захаду з Лукашэнкам -- толькі пасьля вызваленьня палітвязьняў”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG