Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Госьць на Свабодзе – Станіслаў Гусак


Радыё Свабода У чацьвер, 1 лютага, ад 11.00 да 12.00 са слухачамі Свабоды будзе размаўляць Станіслаў Гусак – адзін з аўтараў ідэі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару, агучанай яшчэ чатырнаццаць гадоў таму.

Яму 58 гадоў, нарадзіўся ва Ўкраіне, вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларусі – інжынэр-цеплаэнэргетык. Урад В. Кебіча адрынуў прапанаваную БНФ ідэю будаўніцтва калектара. Спадар Гусак згадвае, што тагачасны дэпутат Вярхоўнага Савету Аляксандар Лукашэнка адазваўся пра яе так: "Навошта нам Балта-Чарнаморскі калектар? Што, будзем ваду качаць з Балтыкі ў Чорнае мора?"

У пачатку 1990-х С. Гусак уваходзіў у склад Ценявога кабінэту апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня, быў даверанай асобай Зянона Пазьняка на прэзыдэнцкіх выбарах у 1994 годзе. З 1995 па 1999 гг. – намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту. Зараз – член Сойму партыі БНФ.

Ідэя нафтавага калектару і сёньня шмат кім успрымаецца скептычна, маўляў, гэта парушае дружбу Беларусі з нафтавай суседкай. Станіслаў Гусак на гэта заўважае:

– Што да эканамічных стасункаў з Расеяй, то думаю так: чым вышэй плот, тым мацней дружба!

Задайце пытаньне вядомаму палітыку, паспрачайцеся зь ім, падзяліцеся сваёй ідэяй!

Станіслаў Гусак будзе размаўляць са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52. Пытаньні яму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS 391-22-24 ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Сёньня ж на вэб-сайце Радыё Свабода адбылася онлайн-канфэрэнцыя са Станіславам Гусакам – адным з аўтараў ідэі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару Чытайце тэкст онлайн-канфэрэнцыі на старонцы форуму.
XS
SM
MD
LG