Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Грыб: “Выпусьціць Казуліна складаней, чым працягнуць арэнду”


Алесь Дашчынскі, Менск Гаспадарчая ўправа Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта працягнула на год дамову аб арэндзе памяшканьня для Беларускага Хэльсынскага камітэту, які раней змусілі пакінуць офіс. Як ацэньвае гэты факт былы старшыня Вярхоўнага Савету, актывіст БСДП (Грамада) Мечыслаў Грыб?

Грыб: “У сувязі з тым, што вельмі сапсаваліся дачыненьні з кіраўніцтвам Расеі, зьявілася патрэба неяк удакладняць свае стасункі з Эўразьвязам, з ЗША, трэба нейкія крокі рабіць. Адмова ў арэндзе для БХК была вельмі крытычна ўспрынятая і Эўразьвязам — яны заяву рабілі, і ЗША — яны таксама заяву рабілі вельмі сур’ёзную. І гэтыя заявы непажаданыя для Беларусі. Мне здаецца, тут ўсё вельмі проста.

За апошнія трынаццаць гадоў ніхто нідзе нічога ніколі не адмяняў ва ўсіх пытаньнях, якія б ні ўзьнікалі і ў сувязі з праваахоўнымі органамі, і судамі, і так далей. А тут вось пайшлі на гэта. Рабіць сёньня высновы, што гэта будзе рашучы крок схіленьня ў бок прадстаўнікоў апазыцыі, праваабаронцаў яшчэ вельмі рана.

Выпусьціць Казуліна намнога складаней, чым працягнуць арэнду гэтага памяшканьня. Працягнуць арэнду офісу —гэта зусім проста”.
XS
SM
MD
LG