Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: ад чаго залежыць узровень вашага жыцьця?


Альгерд Невяроўскі, Менск Вось як адказвалі людзі на менскіх вуліцах на наша пытаньне тыдня?

Спадарыня: “Ад посьпехаў на маёй працы. На маім прадпрыемстве”.

Хлопец: “Паляпшэньне нашага жыцьця залежыць ад падвышэньня зарплаты простых людзей, паляпшэньня жыцьцёвага ўзроўню”.

Карэспандэнт: “А вы як лічыце?”

Хлопец: “Ад зарплаты, паляпшэньня жыцьцёвых умоваў”.

Спадар: “Трэба падумаць. Бо што сказаць? Зарплата? Зарплата ва ўсіх аднолькавая. Вось у нас мэдыцына нібыта бясплатная — разам з тым, нікому няма да чалавека ніякай справы. Мэдыцына ў нас ня вельмі добрая. Падаткі такія, што практычна ўся вытворчасьць у Беларусі спынілася. Ніякай вытворчасьці няма. Толькі займаюцца купляй-продажам. Пакуль мы не падымем вытворчасьць, ніякай эканомікі ў нас ня будзе”.

Спадарыня: “Ад стану нашай краіны”.

Карэспандэнт: “Ад чаго залежыць паляпшэньне вашага жыцьця?”

Спадар: “Ад здароўя. Я інвалід. Здароўе важнае, каб добра працаваць, каб уладкавацца куды-небудзь”.

Спадарыня: “Ад здароўя, якога няма”.

Спадар: “Залежыць ад узроўню культуры і ад грошай”.

Спадар: “Ад сукупнасьці фактараў, ад сяброў”.

Хлопец: “Ад большай свабоды дзеяньняў. Вельмі вялікі ўціск”.

Хлопец: “Ад таго, як працуем. Трэба падняць вытворчасьць, не гультаяваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG