Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запасы цукру на ўсясьветных рынках будуць скарочаныя


Радыё Свабода Эўрапейскі зьвяз плянуе значнае сьцягваньне цукру з рынку, каб скараціць яго празьмерныя запасы, піша газэта International Herald Tribune.

Гэтае рашэньне, як мяркуецца, прымусіць такія кампаніі як Sudzucker скараціць вытворчасьць цукру. Камісар Эўразьвязу ў справах сельскай гаспадаркі Марыян Фішэр Боэл рэкамэндуе скарачэньне на 2 мільёны тон, або на 12 працэнтаў.

Нагадаем, што беларускія вытворцы цукру цяпер перажываюць няпростыя часіны. У выніку напружаных беларуска-расейскіх перамоваў, што прайшлі ў пачатку студзеня, Беларусь вымушаная будзе амаль удвая абмежаваць пастаўкі цукру ў Расею ў 2007 годзе -- да 180 тысяч тон. У 2008 годзе пастаўкі скароцяцца да 100 тысяч. Цукровыя заводы плянуюць пераходзіць на сэзонны рэжым працы.

Глядзіце апошнія матэрыялы Свабоды на "цукровую" тэму:

"Мы ж не вінаватыя, мы ж цукар выпусьцілі”

“Усё роўна прададзім свой цукар, і неабавязкова - той Расеі...”

“Цукровым заводам давядзецца перайсьці на сэзонны рэжым працы?”
XS
SM
MD
LG