Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч выступіў на паседжаньні ў Бундэстагу


Радыё Свабода Аляксандр Мілінкевіч абмеркаваў палітычную сытуацыю ў Беларусі на адмысловым паседжаньні Камітэту міжнародных справаў Бундэстагу.

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч выступіў з крытыкай эўрапейскай палітыкі, скіраванай на аднаўленьне кантактаў з дыктатурай Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што палітыка палітычнай ізаляцыі рэжыму з боку Эўропы не паспрыяла дэмакратызацыі Беларусі і не мела карысьці для беларускага народу. Палітык падкрэсьліў, што быў і застаецца прыхільнікам дыялогу аб’яднанай Эўропы з Беларусьсю, але толькі пры абавязковай ўмове – выкананьня рэжымам шэрагу крокаў на збліжэньне, першымі з якіх павінны стаць вызваленьне ўсіх палітзьняволеных і свабода прэсы, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Мілінкевіча.

“Вера часткі эўрапейскіх палітыкаў у тое, што Эўропа можа паразумецца з Лукашэнкам і дзякуючы гэтаму дамагчыся дэмакратычных зьменаў у Беларусі ёсьць наіўным і небясьпечным меркаваньнем. Усе кантакты з Эўропай Лукашэнка будзе выкарыстоўваць толькі і выключна ў інтарэсах захаваньня рэжыму асабістай улады. Як паказвае практыка, з Лукашэнкам нельга размаўляць без акрэсьліваньня ясных умоваў дыялёгу. Палітыка Эўропы павінна быць які ніколі цьвёрдай – дыялёг толькі ўзамен за выкананьне ўмоваў, але ніяк не наадварот”, адзначыў па выніках паседжаньня Камітэту міжнародных справаў Бундэстагу лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч.

Сёння ж адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з дарадцамі канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркэль. Былі абмеркаваныя праблемы энергетычнай бяспекі ў святле нафтагазавага канфлікта Беларусі і Расіі, хада будучых сацыяльна-эканамічных рэформаў, падтрымка Беларусі ў пераходны перыяд.

Увечары адбудуцца перамовы Аляксандра Мілінкевіча з кіраўніцтвам Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу, кіроўнай партый Нямеччыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG