Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін дзень у сям’і палітвязьня Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода Летась у эфіры Радыё Свабода прагучаў цыкль “Адзін дзень у сям’і палітвязьня”. Карэспандэнты наведвалі сем’і беларускіх палітзьняволеных. Тады прагучала 11 рэпартажаў. З таго часу ў Беларусі зьявіліся новыя палітзьняволеныя, некаторыя вязьні выйшлі на свабоду. Цяпер у зняволеньні знаходзяцца Зьміцер Дашкевіч, Аляксандар Казулін, Кацярына Садоўская, Павал Севярынец, Мікалай Статкевіч і Артур Фінькевіч.

Радыё Свабода адкрывае новую сэрыю “Адзін дзень у сям’і палітвязьня” перадачай пра сям’ю Аляксандра Казуліна. Карэспандэнтка “Свабоды” Ганна Соўсь наведала сям’ю Казуліных адразу па вяртаньні дадому Ірыны, Вольгі і Юліі пасьля трохдзённага спатканьня з Аляксандрам.

“Адзін дзень у сям’і палітвязьня Аляксандра Казуліна” – на хвалях Свабоды ў нядзелю.



На фота: За сталом уся сям’я Аляксандра Казуліна: сястра Алена, бацька Уладзіслаў Аляксандравіч, дачка Вольга, брат Уладзімер, жонка Ірына, дачка Юлія, маці Яўгенія Канстанцінаўна, унук Улад, пляменьніца Вікторыя і муж сястры Алены Уладзімер.
XS
SM
MD
LG