Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на бэнзін павялічацца яшчэ на 5%


Радыё Свабода Цэны на нафтапрадукты на ўнутраным беларускім рынку сёлета могуць узрасці яшчэ, як мінімум, на 5%.

Як паведаміў намесьнік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Міхаіл Асіпенка, "магчыма, да пяці працэнтаў яшчэ павялічым цэны ўнутранага рынку ў найбліжэйшы час і да канца году, калі не будзе нейкіх форс-мажорных абставінаў -- мы іх кранаць не будзем".

Як паведамляюць іншыя інфармацыйныя крыніцы, павышэньне цэнаў М.Асіпенка растлумачыў неабходнасьцю абароны ўнутранага рынку ў сытуацыі, калі больш танныя нафтапрадукты вывозяцца ў сумежныя краіны, напрыклад у Літву і Латвію.

Закранаючы пытаньне аб узроўні ўнутрыбеларускіх цэнаў на нафтапрадукты, прадстаўнік "Белнафтахіму" паведаміў, што пры заплянаваным павышэньні яны параўнаюцца з польскімі. Пры гэтым ён ня выключыў у будучыні карэктавання цэн на ўнутраным рынку.
XS
SM
MD
LG