Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста АГП А.Дзьмітрыева вызвалілі


Любоў Лунёва, Менск Андрэй быў са сваёй жонкай у рэстарацыі “Крыніца”. Калі яны выйшлі на ганак, то ўбачылі двух чалавек, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі. Яны без тлумачэньня пасадзілі Андрэя Дзьмітрыева ў машыну і адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску. Праз тры гадзіны яго вызвалілі.

Міліцыянты патрабавалі распавесьці пра маладзёвы трэнінг, які праходзіў 13 сьнежня ў гатэлі “Юбілейны”. Як паведамляе прэсавая служба АГП, сэмінар не насіў палітычнага характару, тым ня менш міліцыянты затрымлівалі яго ўдзельнікаў. Андрэй Дзьмітрыеў не браў удзелу ў гэтым трэнінгу, аднак некаторыя зь яго ўдзельнікаў ў тлумачальных запісках называлі яго, як арганізатара. Пазьней сьледчы Цэнтральнага РУУС неаднаразова выклікаў яго па тэлефоне на размову, аднак той адмаўляўся прыходзіць без позвы.

12 студзеня Андрэя затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну на вуліцы Захарава, калі ён выйшаў з офісу. На яго склалі пратакол паводле дробнага хуліганства. Судзьдзя пакарала Дзьмітрыева арыштам на трое сутак. Менавіта столькі часу ён правёў да суду ў турме на вуліцы Акрэсьціна.
XS
SM
MD
LG