Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Мілінкевіч пачаў перамовы ў Бэрліне


Уладзімер Глод, Менск З сустрэчы ў камітэце ў міжнародных справаў Бундэстагу сёньня раніцай пачаўся аднадзённы візыт у Нямеччыну былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі, лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

Цягам сёньняшняга дня адбудзецца яшчэ шэраг сустрэчаў – у прыватнасьці, у палітычных фракцыях Бундэстагу. У Бэрліне Аляксандар Мілінкевіч правядзе перамовы таксама з кіраўніцтвам Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу, кіроўнай партыі Нямеччыны і з дарадцам канцлеркі Ангелы Мэркель.
XS
SM
MD
LG