Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускаму Хэльсынскаму Камітэту падоўжылі дамову на арэнду


Радыё Свабода Старшыня Беларускага Хэльсынскага Камітэту Тацяна Процька сёньня была на прыёме прадстаўніка галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Міхаіла Бяляева. Ёй было паведамлена, што БХК падаўжаюць дамову на арэнду ў тым жа самым памяшканьні і на тых жа самых умовах.

Тацяна Процька зьвязвае гэтае рашэньне ўладаў з учорашнімі заявамі Дзярждэпартамэнту ЗША і Эўразьвязу наконт высяленьня БХК. Паводле спадарыні Процькі, гэта першы добры крок, якога ўсе чакалі. Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў рашэньне беларускіх уладаў аб высяленьні з офісу Беларускага Хэльсынскага камітэту. Як заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Шон Маккормак, вынікам гэтага рашэньня можа стаць “закрыцьцё найбольш значнай недзяржаўнай праваабарончай арганізацыі ў Беларусі”.

Замежнапалітычнае ведамства ЗША патрабавала ад беларускіх уладаў адмяніць гэтае рашэньне і заклікала беларускі ўрад выконваць свае міжнародныя абавязаньні ў рамках Хэльсынскіх пагадненьняў 1975 году.

Эўрапейскі Зьвяз таксама выказаў заклапочанасьць ціскам на БХК. Пра гэта гаворылася ў заяве Нямеччыны — краіны, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе.

Беларускі Хэльсынскі камітэт вымушаны быў вызваліць памяшканьне ў офісным будынку па вуліцы Карла Лібкнэхта ў Менску, які належыць Кіраўніцтву справаў прэзыдэнта Беларусі. Пры адсутнасьці дамовы аб арэндзе БХК мог пазбавіцца юрыдычнага адрасу, што магло прывесьці да ліквідацыі арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG