Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты затрымалі актывіста АГП Андрэя Дзьмітрыева


Любоў Лунёва, Менск Андрэй быў са сваёй жонкай у рэстарацыі “Крыніца”. Калі яны выйшлі на ганак, то ўбачылі двух чалавек, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі. Яны без тлумачэньняў пасадзілі Андрэя Дзьмітрыева ў машыну і адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.

12 студзеня Андрэя затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну на вуліцы Захарава, калі ён выйшаў з офісу. На яго склалі пратакол паводле дробнага хуліганства. Судзьдзя пакарала Дзьмітрыева арыштам на трое сутак. Менавіта столькі часу ён правёў да суду ў турме на вуліцы Акрэсьціна.
XS
SM
MD
LG