Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды" – з 22-й. Госьць – Сяргей Гумінскі


Радыё Свабода Госьць эфіру – моладзевы актывіст з Воршы Сяргей Гумінскі. На яго заводзілі былі крымінальную справу за графіці, аднак пазьней спынілі. Сярод іншага Гумінскі пракамэнтуе апытаньне "Што б вы перадалі беларускім міліцыянтам?".

У "Досьледах" сёньня сталоўкі – у Беларусі, практыка сталовак у сьвеце, людзі гавораць пра свае ўражаньні ад сталовак.

Два рэпартажы з прэзэнтацыяў – першай кнігі ізраільскага пісьменьніка па-беларуску – кнігі Этгара Керэта – і з адкрыцьця выставы Аляксандра Хацкевіча (удзельніка слыннага дуэту "Саша і Сірожа").

АБЛОГа беларускага Інтэрнэту, "Гукапіс" Аляксандра Памідорава, у "Начной чытанцы" вершы Максіма Шчура.

"Начная Свабода" – ад 22-й гадзіны ў эфіры і ў Інтэрнэце.

* * * Пасьля 23-й – "Падарожжы "Свабоды" – вандроўка Віталя Сямашкі ў Лошніцу, што ў Барысаўскім раёне; перадача "Беларускае замежжа" пра нэгатыўнае стаўленьне ў Беларусі да тых, хто вучыцца за мяжою; гутарка з моладзевым актывістам Уладзіславам Міхайлавым, які вучыцца ў Польшчы. Уладзіслаў прызнаўся ў супрацоўніцтве з КДБ. Таксама пасьля 23-й агляд лістоў на "Свабоду".
XS
SM
MD
LG